Свята-Ільінская царква (Бялавічы)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у імя святога прарока Іліі ў вёсцы Бялавічы Івацэвіцкага раёна. Помнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Пабудавана ў 2-й палавіне 18 ст. з дрэва на месцы уніяцкай драўлянай царквы 1630 года. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольна-падоўжным зрубам, які пераходзіць у 2-гранную апсіду, 2-схільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца чацверыковая купальная вежа з макаўкай. У 19 ст. да фасада дабудаваны аднолькавы па вышыні каркасны прытвор. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр'ерУ інтэр'еры сцены дэкарыраваны пілястрамі з разнымі капітэлямі. Пры ўваходзе на 2 слупах размешчана галерэя хораў. Брама-званіцаУ 1885 г. перад царквой з мясцовага бутавага каменю ўзведзена трохярусная шатровая брама-званіца. Яе масіўны ніжні ярус прарэзаны шырокай праязной аркай і ўмацаваны контрфорсамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору — лапаткі, руст, прамавугольныя панелі, ліштвы лучковых праёмаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia