Бялавічы (Івацэвіцкі раён)

Вёска
Бялавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1485
Насельніцтва
  • 165 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовыя індэксы
225295
Аўтамабільны код
1
СААТА
1234843006
Бялавічы на карце Беларусі ±
Бялавічы (Івацэвіцкі раён) (Беларусь)
Бялавічы (Івацэвіцкі раён)
Бялавічы (Івацэвіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бялавічы (Івацэвіцкі раён)

Бяла́вічы[2] (трансліт.: Bialavičy, руск.: Белавичи) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. За 15 км ад горада і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, 141 км ад Брэста. 373 жыхары, 165 двароў (1995).

Гісторыя

У 1-й палове XV ст. належалі пану Юшку Гойцавічу, які да 1468 года надаў частку бялавіцкіх зямель (цяпер в. Жамайдзякі) на рацэ Ладзейніцы свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана Юшкі перайшлі да вял.кн. Казіміра, сяло Слонімскага павета. У 16—17 ст. належалі М. Глінскаму, С. Чартарыйскаму, Тышкевічам, Л. Сапегу і інш. З 1526 мястэчка. У 1630 пабудавана Ільінская царква.

З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 1921—1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—1947 у Косаўскім, у 1947—1962 і з 1965 у Івацэвіцкім, у 1962—1965 у Бярозаўскім раёнах. З 12 кастрычніка 1940 года па 1 красавіка 1968 года цэнтр Бялавіцкага сельсавета.

У баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі 1 лістапада 1943 года загінуў І. І. Баброў — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассавета[3], да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • пач. 1880-х — 42 двары, 664 жыхары
  • 1995 год — 165 двароў, 373 жыхары

Інфраструктура

Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Славутасці

Свята-Ільінская царква
Капліца

Страчаная спадчына

  • Драўляная капліца
  • Адміністрацыйны будынак

Вядомыя асобы

На вясковых могілках пахаваны беларускі краязнавец Аляксандр Фаміч Зайка (1948—2018).

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 года № 305 "Об изменениях в административно- территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области". pravo.by.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya