Свята-Ільінская царква (Шкунцікі)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм на паўднёвай ускраіне вёскі Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1825 годзе з цэглы як касцёл. Пераасвячона ў праваслаўную царкву пасля 1863 года. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэктуры класіцызму, які ў 2-й палове XIX стагоддзя набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Па баках да апсіды далучаны нізкія рызніцы пад 1-схільнымі пакрыццямі. Tpoxi пашыраны прытвор завершаны 2-яруснай васьмерыковай шатровай званіцай з макаўкай i 2 бакавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на высокіх 8-гранных барабанах. Фасады крапаваны пілястрамі, алтарная сцяна ўмацавана бакавымі магутнымі контрфорсамі. Інтэр’ерМалітоўная зала перакрыта драўляным латковым скляпеннем. Над прытворам на 2 пілонах размешчаны хоры. У іканастасе змешчаны абразы XIX стагоддзя: «Зняцце з крыжа», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Святы Мікола», «13 святаў», «Уседзяржыцель на троне», «Хрыстос з гладышом». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia