Свята-Аляксандра-Неўская царква (Марцінава)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1906 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара У. Ф. Коршыкава на месцы струхлелага храма XIX стагоддзя[1]. У 1903 годзе ўзведзены драўляны будынак царкоўнапрыходскай школы. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. У сілуэце пануе макаўка званіцы і цыбулепадобная галоўка над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб’ёму. Фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны закамарны парапет, руставаныя лапаткі, гарадковыя фрызы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia