Свята-Антоніеўская царква (Падгорная)
Свята-Антоніеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Падгорная, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. ГісторыяПершапачаткова пабудавана як касцёл у 1817 годзе з бутавага каменю. У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Гавінавічы Слонімскага павета ў 1827 годзе памешчыкам Антоніем Свяжынскім. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавалі дзве царкоўныя школы ў Колбавічах і Яжонах з 35 навучэнцамі хлопчыкамі і 10 навучэнцамі дзяўчынкамі, народнае вучылішча ў Гавінавічах. У склад прыхода ўваходзілі вёскі Гавінавічы, Басіны, Добры Бор, Колбавічы, Яжоны. Да царквы належала 987 прыхаджан мужчын і 1131 жанчын, а разам 2120 чалавек. СвятарыПамятныя кніжкі Гродзенскай губерніі захавалі імёны некаторых настаяцеляў Царквы ў імя прападобнага Антонія вёскі Гавінавічы (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Гродзенскай губерні):
АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Атынкаваныя сцены таўшчынёй 1 м расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз невысокі прытвор. У інтэр’еры алтарная частка вылучана салеяй і драўляным іканастасам. Абразы «Тайная вячэра» (пачатак 19 ст.), «Спас у цямніцы» (1890), фератрон «Маці божая з дзіцем» (18 ст., народны жывапіс і разьба). З паўднёвага боку адасоблена пастаўлена званіца. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia