Свята-Ануфрыеўская царква (Спорава)
Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПершы вядомы храм быў узведзены ў 1890—1900 гады. Ён быў 3-х купальны, драўляны. 7 красавіка 1944 года храм быў спалены. 15 верасня 2008 года была зарэгістравана грамада, якая стала ўзводзіць на месцы спаленага новы храм. Храм збудаваны з газасілікатных блокаў, мае 5 невялікіх, 1 вялікі купал і званіцу[1]. 7 снежня 2013 года Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, здзейсніў чын асвяшчэння храма. Яму саслужылі: Сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Романовчі, Благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў, в. а. настаяцеля храма протаіерэй Уладзімір Глушак і духавенства благачыння. Пасля богаслужэння быў здзейснены хросны ход і адслужаны малебен. Іаан прамовіў пропаведзь на тэму любові і праяўлення міласэрнасці да блізкіх, павіншаваў айца настаяцеля і прыхаджан храма са святам. Настаяцелем храма з’яўляецца Мікалай Шустаў[2]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia