Свята-Барыса-Глебская царква (Лунін)
Свята-Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва[1]. На могілках у 1825 г. пастаўлена прыпісная да яе драўляная капліца (не захавалася). Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. У асноае храма васьмігранны цэнтральны зруб, да якога з заходу далучаны прамавугольны прытвор, над якім у пачатку 20 ст. ўзведзена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца (раней стаяла асобна). Асноўны зруб накрыты высокім гранёным шатром. Уваход вылучаны ганкам з лучковай навіссю на слупах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Зала храма перакрыта плоскай столлю, у яе шырокай аркай адкрываецца памяшканне прытвора, над якім зроблены хоры. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia