Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада)
Свята-Васкрасенская царква — два праваслаўныя храмы ў вёсцы Вялікай Слабадзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяПершая царква ў вёсцы была ўзведзена ў 1863 годзе з дрэва на могілках. У канцы XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. У 1915 годзе нямецкі снарад разбурыў спічак храма і заваліў дах. Калі пры камуністах мясцовыя жыхары пачалі расцягваць царкву па камянях, то аднаму моцна пашкодзіла руку. Пасля гэтага вяскоўцы кінулі разбураць храм[1]. Новы храм быў збудаваны талакою мясцовых жыхароў у 2003 годзе з дрэва насупраць старога[2]. АрхітэктураНовая царква вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты двухсхільным казырком[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia