Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для выканання тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, сабраць ураджай, вывезці лес і ін.). Найперш дапамагалі пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Звычайна талака заканчвалася застоллем і спяваннем талочных песень. З талакой звязаны і традыцыйны народны танец «Талакуха» («Талака»)[3].
У час дзеяння прыгоннага права паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі (згоны[1]) для выканання тэрміновых работ звыш абавязковых павіннасцей.
Толока́ // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 292. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с.