Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Круговічы)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства. Гісторыя![]() У цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва як прыходская[1]. Асобна пастаўлена званіца. Архітэктура![]() Царква ўяўляе саобй Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб’ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі. Інтэр’ерУнутры апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз XVIII стагоддзя «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне». Абразы «Марыя Егіпецкая», «Св. Іадосій Ігуменскі», «Прасвятая Багародзіца» і царскія вароты з іконамі «архангел Гаўрыіл», «Прасвятая Багародзіца», «Св.апосталы Мацвей і Марк», «Св.апосталы Лука і Іаан», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Св. Мікалай Цудатворац» XIX стагоддзя — Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia