Свята-Георгіеўская царква (Вілейка)
Свята-Георгіеўская царква — колішнія праваслаўная царква ў псеўдарускім стылі ў г. Вілейка. Гісторыя![]() Да сярэдзіны XIX ст. у Вілейцы існавала толькі адна каталіцкая драўляная капліца, якая згарэла ў пажары 1810 года[1]. Першы мураваны касцёл у Вілейцы быў заснаваны ў 1862 годзе кс. Севярынам Мікутовічам, калі Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Храм уяўляў сабой адназалавы касцёл у стылі класіцызму з 5-граннай апсідай і дзвюма сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіравалі дзве 2-ярусныя чацверыковыя вежы. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. яшчэ незавершаны будынак касцёла быў перададзены праваслаўнай царкве і ў 1874 г. перабудаваны ў псеўдарускім стылі і асвечаны як Георгіеўская царква. Пры пераробцы ў царкву былі змененыя аконныя праёмы, дэкор сцен, форма франтона, вежы завяршаліся шатровым дахам з цыбулепадобнымі макаўкамі, над цэнтрам храма з'явіўся 8-гранны барабан на чацверыковай аснове пад такім самым шатром з галоўкай[1]. Храм значна пацярпеў падчас Вялікай Айчыннай вайны, і руіны былі разабраны. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца прыбудова да універмага (цяпер у ёй - «Беларусбанк»)[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia