Свята-Георгіеўская царква (Смілавічы)
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() 19 кастрычніка 1990 года рашэннем Чэрвенскага раённага Савета дэпутатаў быў выдзелены будынак мэблевай крамы. Першая літургія была праведзена 28 жніўня 1991 года. У сувязі з малым памерам царквы было вырашана пабудаваць новы храм. 20 верасня 2011 года распачалося будаўніцтва. 22 кастрычніка 2011 года быў асвячоны падмурак новага храма. 13 чэрвеня 2013 года была здзейснена першая літургія ў новым храме епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім Веніямінам. Будаўніцтва храма было скончана 2 верасня 2014 года[1]. АрхітэктураВырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным макаўкамі над шатровым чацверыком фасада і над вальмай алтарнай часткі. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia