Веніямін (Тупека)
Мітрапаліт Веніямі́н (свецкае імя — Віта́ль Іва́навіч Тупе́ка; нар. 16 верасня 1968, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі з 25 жніўня 2020 года. Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі (з 2010). Кандыдат багаслоўя (1999). БіяграфіяАдукацыя. Пачатак служэнняНарадзіўся 16 верасня 1968 года ў Лунінцы. Бацька, Іван Тупека, працаваў у праваахоўных органах[1]. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 горада Лунінца ў 1985 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1987—1989 гадах праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. Потым працягнуў вучобу ў ВНУ, i ў чэрвені 1992 года атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыёфізік»[2]. У жніўні 1992 года паступіў на першы курс Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля трэцяга курса семінарыі ў 1994 годзе падаў прашэнне і быў прыняты ў лік браціі Жыровіцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра[2]. 16 снежня 1994 года ў Свята-Успенскім саборы намеснікам манастыра архімандрытам Гурыем (цяпер — архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі) па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, пастрыжаны ў манаства з імем Веніямін у гонар свяшчэннамучаніка Веніяміна , мітрапаліта Петраградскага і Гдоўскага. 9 студзеня 1995 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у часе літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў Веніяміна ў іерадыякана, а 13 лютага 1995 года — у іераманаха. 20 чэрвеня 1996 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра. У тым жа годзе па заканчэнні Мінскай духоўнай семінарыі са ступенню бакалаўра багаслоўя паступіў на першы курс Мінскай духоўнай акадэміі і быў прызначаны на пасаду выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі. У 1999 годзе скончыў навучанне ў духоўнай акадэміі з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». 14 снежня 1999 года быў узведзены ў сан ігумена. 12 студзеня 2005 года прызначаны на пасаду благачыннага Жыровіцкага манастыра. 20 мая 2006 года ўзведзены ў сан архімандрыта. У складзе дэлегацыі Мінскай епархіі прымаў удзел у Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы 27—29 студзеня 2009 года. 1 ліпеня 2009 года вызвалены ад пасады благачыннага Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і прызначаны на пасаду намесніка Лядзенскага Свята-Благавешчанскага манастыра ў Мінскай епархіі. Архірэйства5 сакавіка 2010 года па рашэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы прызначаны вікарыем Мінскай епархіі з тытулам «Барысаўскі»[3]. 20 сакавіка 2010 года ў крыжовым храме рэзідэнцыі Патрыярха ў маскоўскім Данілавым манастыры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў чын нарачэння архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На наступны дзень Патрыярх Кірыл узначаліў у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля хіратонію архімандрыта Веніяміна ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. На пасвячэнні прысутнічалі 4 мітрапаліты і 8 архірэяў[4]. Рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 4 чэрвеня 2010 года прызначаны старшынёй Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы. У чэрвені 2011 года скончыў двухгадовы курс павышэння кваліфікацыі ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія[5]. 26 чэрвеня 2014 года рашэннем Сінода БПЦ прызначаны старшынёй новаўтворанага Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і намеснікам старшыні Царкоўнага суда Беларускай праваслаўнай царквы. 23 кастрычніка 2014 года ў сувязі з утварэннем самастойнай Барысаўскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі»[6]. 19 лістапада 2014 года ўвайшоў у склад Сінода Беларускай праваслаўнай царквы з правам голаса[7]. Згодна з рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 3 чэрвеня 2015 года, быў вызвалены ад пасады намесніка Лядзенскага мужчынскага манастыра і старшыні Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы, а таксама выведзены са складу Царкоўнага суда ў сувязі з занятасцю на агульнацаркоўных паслушаннях[8]. 30 студзеня 2017 года епіскап Веніямін увайшоў у склад камісіі па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі Міжсаборнай канцылярыі Рускай праваслаўнай царквы[9]. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі25 жніўня 2020 года на пасяджэнні Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы было прынята прашэнне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. На гэтую пасаду быў прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага кіравання Барысаўскай епархіяй[10]. Ён стаў першым беларусам, які ўзначаліў Беларускі экзархат[2]. 6 верасня 2020 года быў узведзены ў сан мітрапаліта[11]. У верасні 2020 года выказаўся супраць магчымасці прадастаўлення аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царкве і падтрымаў выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях пры ўмове, што «гэта не павінна стварацца штучна і па нейкіх іншых меркаваннях». Па словах мітрапаліта, «на царкоўнаславянскай мове лягчэй маліцца, больш ўзнёслыя думкі, перажыванні»[12]. 29 верасня 2020 года ўзначаліў сваё першае на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі пасяджэнне Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[13]. АцэнкіПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл патлумачыў, чаму прызначыў мітрапаліта Веніяміна кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы:[11]
Расійскі багаслоў і публіцыст Андрэй Кураеў станоўча выказаўся пра абранне епіскапа Веніяміна новым мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы[14]:
Беларускі праваслаўны святар Аляксандр Шрамко ахарактарызаваў мітрапаліта Веніяміна як вельмі кансерватыўнага і вельмі малітоўнага чалавека. На яго думку, «такі чалавек будзе хутчэй выконваць чыесьці загады, чым той жа мітрапаліт Павел, які не заўсёды слухаўся таго, што яму сказалі»[15]. УзнагародыДзяржаўныя
Царкоўныя
БібліяграфіяАўтар шэрагу публікацый, дакладаў на навуковых канферэнцыях. 20 мая 2010 года выступіў з прамовай перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і архірэямі з нагоды нарачэння ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі[19]. Кнігі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia