Свята-Георгіеўская царква (Сінкевічы)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сінкевічы, Лунінецкі раён, помнік драўлянага дойлідства. Храм разам са званіцай-брамай, размешчанай на адной восі з ім, пабудаваны ў XVIII ст. на вясковых могілках[1]. Апісанне![]() Размешчана на ўсход ад вёскі, на могілках. Царква пры адсутнасці дэкору вылучаецца вытанчанасцю прапорцый, пластычнасцю малюнка, маляўнічай шатровай яруснасцю[2]. Тут захоўваюцца абразы: «Дабравешчанне» (XVIII ст.), «Нараджэнне Хрыстова» (мяжа XVIII—XIX стст.), «Маці Божая з дзіцем», «Святыя Касма, Аляксей і Дзям'ян» (абодва XIX ст.)[2]. Царква і званіца — помнікі народнага драўлянага культавага дойлідства палескай школы рэспубліканскага значэння[1]. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой трохзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі роўнай вышыні. Цэнтральны зруб завершаны невысокім чацверыком, накрыты чатырохсхільным шатром (унутры васьмісхільным). Алтарны зруб і бабінец пад вальмавымі дахамі з невялікімі гранёнымі галоўкамі. З захаду, на адлегласці 10 метраў ад царквы, размешчана зрубна-каркасная званіца, звонку двух’ярусная, мае схаваны прамежкавы ярус і накрыта чатырохсхільным шатром. У 1978—1980 гг. сцены будынкаў вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і аздобленыя падзорам. Зноскі
Літаратура![]()
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia