Сінкевічы
Сінке́вічы[1] (трансліт.: Sinkievičy, руск.: Синкевичи) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляюцца цэнтрам Сінкевіцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 36 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 276 км ад Брэста[2]. Чыгуначная станцыя Сінкевічы. ГісторыяУ 1493 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы[3]. У 1588 годзе Сынкавічы — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы. У 1672 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 22 двары і 28 валок (з іх звыш 18 пустых). У 1785 годзе Сінкевічы — сяло маёнтка Лахва, 34 двары[3]. НасельніцтваІнфраструктураНа тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімер» канцэрна Белдзяржхарчпрам. Памятныя мясціны![]() ![]() У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагоддзях. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 метрах на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган перыяду ранняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Прыкладна ў 1938—1939 гг. высілкамі мясцовага аддзела КОП (16-ы памежны батальён «Сінкевічы») быў збудаваны касцёл, асвечаны ў 1939 годзе біскупам пінскім Казімірам Букрабам. Да нашага часу не захаваўся. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнікі падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную[2]. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia