Свята-Георгіеўская царква (Яглевічы)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Яглевічы (Івацэвіцкі раён). Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудаваная ў 1760 годзе. У 1986 годзе царква згарэла, была помнікам рэспубліканскага значэння. АрхітэктураТрохзрубная пабудова. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёма прылягаюць з усходу пяцігранная апсіда, з захаду — бабінец. Асноўны аб’ём накрыты стромкім двухсхільным гонтавым дахам, да якога прымыкае шатровае пакрыццё апсіды, завершанай шасцігранным барабанам з галоўкай. Сцены зрубаў ашаляваныя гарызантальна, верхняя і ніжняя часткі дэкарыраваныя паясамі вертыкальнай шалёўкі. Вокны вялікія, прамавугольныя. Галоўны фасад утварае прысадзістая званіца, падзеленая карнізам на два ярусы і завершаная двухсхільным пакрыццём. У інтэр'еры цэнтральны аб’ём звязаны з алтарным зрубам і бабінцам вялікім праёмамі. Хоры — на другім ярусе бабінца. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia