Свята-Дабравешчанская царква (Жытомля)
Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Жытомля Гродзенскага раёна. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1743 годзе з дрэва, у 1864 годзе капітальна адрамантавана. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Пачатковы яе выгляд змяніўся пасля аднаўлення ў 1864 г. — храм быў гарызантальна ашаляваны, накрыты агульным двухсхільным дахам, на званіцы надбудаваны шацёр з макаўкай, устаноўлены новы іканастас. Але захавалася выцягнутая па падоўжнай восі 3-зрубная прасторавая кампазіцыя — асноўны зруб мае з усходняга боку працяглы прыруб прамавугольнай апсіды з утульнымі бакавымі рызніцамі, а з заходняга — двух’ярусную шатровую званіцу (васьмярык на чацверыку). Галоўны ўваход у храм аформлены сціплым ганкам пад двухсхільным дахам на 2 слупах з падкосамі. Фасады рытмічна расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны разным падкарнізным фрызам. Інтэр’ерМанументальнасць і ўрачыстасць інтэр'еру надаюць 6 драўляных калон з перакінутымі паміж імі аркамі, што падзяляе ўнутраную прастору на 3 нефы, цэнтральны з якіх павялічаны і перакрыты плоскай столлю, бакавыя — паката нахіленай. Меўся шанаваны абраз «Маці Божая». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia