Свята-Ефрасіннеўская царква (Радунь)
Свята-Ефрасіннеўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. Знаходзіцца на вул. Чырвонаармейская. Гісторыя22 лістапада 2000 года была зарэгістравана абшчына. У 2009 годзе настаяцелем храма стаў іерэй Мікалай Семашкевіч. Будаўніцтва храма было пачата з асвячэння месца і закладкі капсулы ў 2009 годзе, якое здзейсніў епіскап Арцемій. У 2014 годзе былі скончаны будаўніцтва храма і яго ўнутранае аздабленне (тынкоўка, афарбоўка). У пачатку лістапада 2015 года былі ўстаноўлены купалы. 15 лістапада 2015 года адбылося асвячэнне храма архіепіскапам Арцеміем[2]. З 16 лістапада 2015 года настаяцелем храма з’яўляецца іерэй Яўген Шулейка. АрхітэктураХрам будаваўся па тыпавым праекце, распрацаваным Воранаўскім райвыканкамам. Будынак храма блочна-цагляны і мае форму чатырохканцовага крыжа, увенчанага трыма купаламі[3]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia