Арцемій (Кішчанка)
Архіепіскап Арцемій, свецкае імя Алякса́ндр Анато́левіч Кі́шчанка (25 красавіка 1952, Мінск, БССР, СССР — 22 красавіка 2023, Гродна) — беларускі царкоўны дзеяч, выкладчык; епіскап Беларускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі з 1996 да 2021 года. Кандыдат багаслоўя (2004), доктар тэалогіі (2013). БіяграфіяРос без бацькі ў нерэлігійнай сям’і. Наведваў храм з 7—8 класа школы, тады ж вырашыў стаць святаром. У 1969 годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, аднак поспехаў у навучанні не дасягнуў і пасля 3-га курса перавёўся на завочнае аддзяленне. Пасля службы ў Савецкай арміі (1975—76) сышоў паслушнікам у Пскова-Пячорскі манастыр[1]. У 1976 годзе паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю. 8 кастрычніка 1978 года ў храме Святога Іаана Багаслова архіепіскапам Выбаргскім Кірылам пастрыжаны ў чытальніка. У 1979 годзе залічаны ў Ленінградскую духоўную акадэмію. 7 лютага 1982 года прызначаны псаломшчыкам Успенскай царквы горада Алонца Карэльскай АССР. 21 лютага таго ж года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Антоніем пасвечаны ў дыякана ў стане цэлібату і прызначаны на служэнне ў Алонецкую царкву. 28 верасня 1982 года мітрапалітам Талінскім і Эстонскім Аляксіем II накіраваны ў распараджэнне мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта для праходжання царкоўнага служэння. 1 кастрычніка 1982 года ўказам уладыкі Філарэта прыняты ў клір Мінска-Беларускай епархіі і прызначаны на пасаду дыякана мінскай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы. 24 сакавіка 1984 года пасвечаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем гэтай царквы[1]. 18 красавіка 1993 года Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан протаіерэя. 3 студзеня 1996 года мітрапалітам Філарэтам у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства з імем у гонар Арцемія, велікамучаніка Антыяхійскага. 8 студзеня таго ж года ўзведзены ў сан архімандрыта. 4 лютага 1996 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у саслужэнні членаў Сінода Беларускай праваслаўнай царквы пасвечаны ў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага[1]. 9 верасня 2004 года пастановай рады Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага епіскапу Арцемію нададзена вучоная ступень кандыдата багаслоўя за дысертацыю на тэму «Увядзенне ў праваслаўнае багаслоўе». У 2006 годзе паступіў у Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве. Па заканчэнні курса ў 2007 годзе атрымаў ступень магістра багаслоўя за дысертацыю «Праблемы выкладання прадмета „Катэхізіс“ у краінах былога Савецкага Саюза». 18 ліпеня 2012 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узвёў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў Троіца-Сергіевай лаўры ў сан архіепіскапа[2]. 21 лютага 2013 года ў Варшаўскай хрысціянскай тэалагічнай акадэміі абараніў дысертацыю на тэму «Гісторыя Гродзенскай праваслаўнай епархіі ў 1921—1939 гадах», па выніках чаго атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі[3]. 9 чэрвеня 2021 Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій афіцыйна быў «адпраўлены на пакой па стане здароўя»[4]. Гэта рашэнне было негатаўна ўспрынята часткай царкоўнай супольнасці,[5] а рабочая група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады выступіла са зваротам супраць «гвалтоўнага змяшчэння» архіепіскапа[6]. Памёр у ноч з 21 на 22 красавіка 2023 года пасля цяжкай хваробы. Развітанне адбылося 26 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску, паміж магіламі маці і сястры[7]. Грамадская і выкладчыцкая дзейнасцьПастырскую працу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю: чытаў курс асноў праваслаўя на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, арганізоўваў працу нядзельнай школы пры храме, апеку над інтэрнатам састарэлых і інвалідаў. Адкрыў у Гродне праваслаўны місіянерскі цэнтр, які вядзе актыўную працу ў бальніцах і турме. У 1997—1998 гадах — старшыня савета Цэнтра праваслаўнай асветы ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У 2002—2014 гадах з’яўляўся старшынёй моладзевага руху Беларускай праваслаўнай царквы і ў адпаведнасці з пасадай курыраваў праваслаўны моладзевы рух у Беларусі. Аб’яднанне моладзі Беларускай праваслаўнай царквы і яго старшыня ў 2004 годзе сталі лаўрэатамі прэміі III Фестывалю праваслаўнай моладзі «Здабытае пакаленне»[1]. У 2004—2014 гадах працаваў дацэнтам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прыхільнік пашырэння беларускай мовы ў богаслужэннях[8]. У 2010 годзе на беларускай мове быў выдадзены зборнік пропаведзей епіскапа Арцемія[9]. Грамадзянская пазіцыя16 жніўня 2020 года ў час пратэстаў пасля шостых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адзіны сярод іерархаў БПЦ[10] выступіў з казаннем, у якім асудзіў гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў і фальсіфікацыі на выбарах[11][12]. Сінадальны аддзел БПЦ па ўзаемаадносінах царквы і грамадства адмежаваўся ад пропаведзі архіепіскапа Арцемія, заявіўшы, што яна адлюстроўвае выключна асабісты погляд архірэя[10][13]. У верасні 2020 года ў гродзенскім Свята-Раства-Багародзіцкім жаночым стаўрапігіяльным манастыры пачалі збіраць подпісы за адхіленне Арцемія ад пасады архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага з прычыны таго, што пад ягоным кіраўніцтвам «распаўсюджваюцца нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі, вітаюцца людзі, якія карыстаюцца сімволікай нацысцкіх калабарацыяністаў, насаджаецца беларуская мова і гімн „Магутны Божа“»[14]. 22 верасня 2020 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін наведаў Гродзенскую епархію і выказаўся пра недапушчэнне расколу ў праваслаўнай царкве ды забараніў збіраць подпісы супраць архіепіскапа Арцемія[14]. УзнагародыУзнагароджаны камілаўкай (4 мая 1986) і нанедранікам (10 красавіка 1988)[1], памятным знакам «70 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай памежнай групы»[15], шэрагам царкоўных ордэнаў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia