Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Драчкава)
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. ГісторыяУ цэнтра аграгарадка, на могілках. Пабудавана ў 1875 годзе з дрэва, у 1989 годзе пашырана і абкладзена цэглай. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Кубападобны зруб малітоўнай залы аб’яднаны з больш нізкімі трохсценнымі прырубамі прытвора і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам, завершаным васьмерыком з пакатым гранёным пакрыццём. Над двухсхільным дахам прытвора надбудавана чатырохгранная вежачка-званіца з крыжам над чатырохсхільным дашкам. Прамавугольны ўваходны праём накрыты кансольнай двухсхільнай навіссю. Неашаляваныя сцены, складзеныя з магутных брусоў, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ерУнутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia