Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква — праваслаўны храм у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяНа могілках. Пабудавана ў 1846 г. з цэглы, адрамантавана ў 1892 г. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вырашаны прамавугольным прытворам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад прытвора па восі сіметрыі адзначаны арачным аконным праёмам і трайной аркадай увахода. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі пластычнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасценках. Вуглы аб'ёму адзначаны калонамі, высокі цокаль — крапоўкай. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі. Інтэр'ер![]() Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, апсіда вылучана мураванай перагародкай з драўляным трох'ярусным іканастасам, над уваходам хоры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia