Слуцкая епархія
Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1]. ГісторыяУ 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне»[крыніца?]. Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў слуцкім Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года. Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася ў 1941—1942 гадах. 22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку Слуцкую[2]. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія[1]. Епіскапы
Благачынныя акругі
МанастырыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia