Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікая Лысіца)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ГісторыяПабудавана ў 1915 годзе на месцы старадаўняга драўлянага храма. Адкрыта ў 1990-х гадах. АрхітэктураПомнік архітэктуры неарускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда. Асноўная архітэктурная тэма — арачныя аконныя праёмы ў разнастайных спалучэннях ад аднаго да трох. У сілуэце пануюць шацёр чацверыковай званіцы і самкнуты паўсферычны купал малітоўнай залы на васьмігранным нізкім барабане, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Уваходы вырашаны арачным рундуком на калонах-дыньках. Каларыстычную палітру складае высокаякасная чырвонацагляная муроўка сцен і паліхромная цокальная частка, выкладзена з бутавых квадраў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia