Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Дзяляцічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1876 годзе з дрэва. Побач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю. Прыпісана да Ільінскай царквы ў г.п. Любча. Архітэктура![]() ![]() ![]() Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы далучаны двух’ярусны бабінец і пяцігранная апсіда з 2 нізкімі бакавымі рызніцамі. Шатровы дах асноўнага зруба завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкую прыбудову прытвора. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, дэкарыраваны вуглавымі лапаткамі. Абраз пачатку 19 ст. «Маці Божая з дзіцем». ЗваніцаПобач з царквой пастаўлена двух’ярусная званіца з бутавага каменю. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia