Дзяляцічы
Дзяля́цічы[1] (трансліт.: Dzialiacičy, руск.: Делятичи) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Знаходзяцца на левым беразе Нёмана за 30 км да паўночнага захаду ад Навагрудка, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Любча — Уселюб. Насельніцтва 213 чал. (2008). ГісторыяДзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годам у «Хроніцы» Віганда як велікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як велікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі. З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце Т. Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У першай палове XVII ст. у Дзяляціцкім двары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская) і царква[2]. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны. Падчас 1-й сусветную вайны з 1915 года Дзяляцічы акупаваны нямецкімі войскамі, у 1918—1920 гадах мястэчка пачаргова займалі палякі і бальшавікі. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Дзяляцічы ў складзе Польшчы. З 1939 года — вёска ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Дзяляціцкага сельсавета. Да 18 верасня 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Вераскоўскага сельсавета[3]. Станам на 2014 год у Дзяляцічах працуе школа. Дэмаграфія
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia