Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ляхавічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак на вул. Сонечная, 4. ГісторыяПершы вядомы храм узгадваецца 5 верасня 1564 года, аб яго існаванні паведамляе «Прывілей Жыгімонта Аўгуста свяшчэнніку Ляхавіцкай царквы святога Юрыя Міхаілу Лявонавічу на карчму ў яго маёнтку Еўлашэвічы». У гэты час святаром быў М. Лявонавіч, бацька вядомага беларускага мемуарыста Ф. М. Еўлашэўскага. Вырашана 3-нефавай базілікай, завершанай паўкруглай апсідай. Двухсхільны дах цэнтральнага высокага нефа на фасадзе завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, тарцы бакавых нефаў — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з чырвонай цэглы. Першае апісанне пабудаванай па фундацыі паноў Хадкевічаў і паноў Сапегаў, драўлянай царквы святога Юрыя ў мястэчку Ляхавічы сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў. Святаром царквы на той час быў Юрый Далмацкі. Прыхаджан пры царкве было 1200 душ. Сучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы папярэдняга храма. АрхітэктураПабудавана з выкарыстаннем элементаў рэтраспектыўна-рускага стылю на месцы папярэдняга храма[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia