Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Лічыцы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Лічыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1871 годзе з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[1]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусны (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на барабане, шацёр званіцы — яблыкам з крыжам. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia