Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Святая Воля)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча. ГісторыяПершы храм быў пабудаваны ў 1727 годзе на сродкі князёў Іосіфа і Міхаіла Агінскіх. У пачатку XX стагоддзя храм згарэў ад удару маланкі. У 1928 годзе была заснавана часовая царква. У 1991 годзе побач са старым храмам быў закладзены новы аднайменны храм, а ў 1994 годзе быў асвячоны архіепіскапам Стэфанам. Стары храм у 1994 годзе быў разабраны. У 1997 годзе каля храма была пабудавана нядзельная школа, а ў 2000 годзе званіца[1]. АрхітэктураПабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высока ўзнятымі арачнымі праёмамі. Алтарны фасад вырашаны 3 паўкруглымі апсідамі з конхавымі пакрыццямі. З боку храма адасоблена пастаўлена 3-ярусная (васбмярык на 2 чацьверыках) званіца, завершаная макаўкай. Насычаная архітэктурная пластыка заснавана на формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства[2]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia