Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Цапра Клецкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПершая драўляная царква ў Цапры ўзгадаваецца ў пачатку XVI стагоддзя. У 1696 годзе царква была ўніяцкай. У 1828 годзе манастыр быў закрыты, а царква стала дзейнічаць як прыхадская. На той час царква ўяўляла сабой збудаванне з драўляных брусоў на каменным фундаменце, мела крыжападобны выгляд, была крыта гонтай, з адным купалам адкрытым, а другім — глухім. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны была часткова разбурана агароджа, а са званіцы прапалі званы. У сярэдзіне 1960-х гадоў царква была разбурана, царкоўную маёмасць часткова перавезлі ў горад Клецк. У 1992 годзе была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У 2004 годзе царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. У 2011 годзе была пабудавана дарога да храма, а ў 2012 годзе былі заменены два купалы з крыжамі на новыя залатыя купалы[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia