Свята-Лукінская царква (Дамачава)
Царква ў імя святога апостала і евангеліста Лукі — праваслаўная царква, помнік архітэктуры неарускага стылю. Знаходзіцца ў цэнтры гарадскога пасёлка Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1905 годзе з дрэва на месцы старога храма. У 1891 г. прыхаджане набылі 12-пудовы звон[1]. АрхітэктураХрам пабудаваны ў неарускім стылі. Мае кананічную 4-часткавую планіровачную схему. Цыклапічная па вышыні 3-ярусная шатровая званіца ўзносіцца над простым, але высокім і шырокім прамавугольным у плане зрубам бабінца. Яе верхнія грані дэкарыраваны балюстрадай і паўкалонамі. Кубападобны аб'ём залы завершаны вялікім 8-гранным светлавым барабанам, шацёр якога, як і на званіцы, вянчае цыбулепадобная галоўка. Дынаміку архітэктурнай кампазіцыі ўзмацняюць больш нізкая 5-гранная апсіда і высокі 6-слуповы ганак, завершаны 3-вугольным франтонам «мадэрнавай» трактоўкі. Суровая плоскаснасць ашаляваных фасадаў змякчаецца высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Галоўны ўваход вылучаны высокім шчыпцом на 6 тонкіх слупах. Інтэр'ерУ інтэр'еры грані раскрытага ў залу барабана і сцены дэкарыраваны паліхромнай размалёўкай. Ветразі барабана падтрымліваюць 4 здвоеныя калоны. Апсіда абмежавана разным 3-ярусным іканастасам. Абразы 18 стагоддзя: «Хрыстос у сілах», «Евангеліст Лука», «Евангеліст Марк», «Святая велікамучаніца Варвара». Да больш позняга часу адносяцца абразы «Прападобны Афанасій Філіповіч Брэсцкі», 3 апосталаў «Васіль Вялікі, Іаан Златавуст і Іаан Багаслоў» і 3 прарокаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia