Свята-Мікалаеўская царква (Бабруйск)
Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўная царква ў Бабруйску, кафедральны сабор Бабруйскай і Быхаўскай епархіі. ГісторыяПершыя ўзгадкі пра царкву тычацца XVI ст. Неўзабаве пасля падпісання ў 1596 Берасцейскай уніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 расійскімі ўладамі яна была зноў перароблена пад праваслаўную. Да 1812 царква знаходзілася каля ракі Бярэзіна. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскай крэпасці царква была перанесена на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 яе перанеслі на Мінскі фарштат. У 1835 быў узведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжання царквы была пабудавана Рагачоўская брама крэпасці. У 1879 да прыходу царквы належалі жыхары Бабруйска з фарштатамі і хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчаны, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колькасць прыхаджан была 2069 мужчын і 2055 жанчын. Протаіерэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным святаром быў Іосіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходскае вучылішча з жаночай зменай. У 1892—1894 быў пабудаваны новы каменны будынак царквы. Да царквы належалі: Свята-Георгіеўская царква, Думаноўшчына, Свята-Мікалаеўская царква, хутар Лукі, збудаваная ў 1826; Сафійская царква, Свята-Духаўская царква (1901), капліцы ў вёсцы Ясны Лес. За савецкім часам царква была зачынена, але аднавіла сваю дзейнасць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зроблены нямецкія могілкі. У 1964 царква была закрыта, а яе будынак быў перароблены пад басейн. 1 жніўня 2003 увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленне. Сучасны станУ царкве два прастолы: першы асвячоны іерэйскім чынам у 2001, 2-і ў 2007 архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі — плябан протаіерэй Аляксандр Палуянаў, іерэй Міхаіл Пракоф’еў, іерэй Аляксей Болатаў, іерэй Віктар Смычнік, іераманах Сяргей Брыч, іерэй Максім Кірэяў, дыякан Максім Ульяшын. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia