Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю ў г. Ваўкавыску. ГісторыяПабудавана ў 1874 годзе з цэглы ў цэнтры горада (вул. Леніна) архітэктарамі Уласавым і Гур’евым[1]. Архітэктура8-гранны асноўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе — 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі — 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда — прамавугольныя з ліштвамі, завершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыццё драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia