Свята-Мікалаеўская царква (Гомель)
Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1[1]. ГісторыяБудаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі Валатава[2] (зараз Цэнтральны раён Гомеля[3]). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы. У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя. У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта. У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма. АрхітэктураДля будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны. У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia