Гомельская і Жлобінская епархія
Гомельская і Жлобінская епархія — епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана 20 ліпеня 1990 як Гомельская і Мазырская епархія. Пасля аднаўлення Тураўскай епархіі, да якой адыйшоў Мазыр, атрымала цяперашнюю назву. Раней (1907—1935) існавала Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі. ГісторыяУ 1907 годзе было створана Гомельскае вікарыяцтва Магілёўскай епархіі (існавала да 1935 года) на чале з вікарным епіскапам, які меў тытул «епіскап Гомельскі». Першым епіскапам быў праасвяшчэннейшы Мітрафан (Краснапольскі), былы рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі. Пасля рэвалюцыі 1917 года значная частка Гомельшчыны апынулася ў складзе РСФСР. З 1919 года да 1926 год існавала Гомельская губерня, куды ўвайшлі 8 паветаў скасаванай Магілёўскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У 1923 годзе была створана Гомельская епархія, якая прымкнула да абнаўленцкай царквы. У 1924 годзе частка духавенства і міран на чале з епіскапам Ціханам далучылася да РПЦ Маскоўскага Патрыярхату і да 1934 года існавалі два епархіяльныя ўпраўленні[1]. У межах Гомельскай і Жлобінскай епархіі існуе Светлагорскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Амвросій (Шаўцоў). Сучасны станЕпархія аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лоеўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Чачэрскага раёнаў і г. Гомеля (Гомельская вобласць). Благачынні (Дабрачынні)
Манастыры
Епіскапы
Дапаможныя епіскапы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia