Свята-Мікалаеўская царква (Дарава)
Свята-Мікалаеўская царква, якая знаходзілася ў в. Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПершае апісанне драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Дарава маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Пасля закрыцця ў 1828 Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра, манастырская Свята-Троіцкая царква стала прыхадскою, а царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца пераўтварылася ў прыпісную могілкавую. Пасля на яе месцы з дрэва была збудаваная капліца, У 1915, пад час Першай сусветнай вайны, прыхадскі Свята-Троіцкі храм цалкам згарэў. Некранутай засталася Свята-Мікалаеўская капліца, перабудаваная ў 1922 святаром Лапацінскім у могілкавую царкву. У канцы 20 ст. капліца была абкладзена сілікатнай цэглай. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, франтон якога завершаны 4-граннай шатровай званіцай, вальмавы дах прамавугольнай апсіды — макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia