Свята-Мікалаеўская царква (Дудзічы)
Свята-Мікалаеўская царква — былы помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў першай палове XIX стагоддзя з дрэва ў в. Дудзічы Чачэрскага раёна. АрхітэктураЦарква трохзрубная, складаецца з квадратнага ў плане двух'яруснага асноўнага аб'ёму, бабінца і пяціграннага алтарнага зрубу. Сцены завершаныя суцэльным поясам антаблементу. Над асноўны аб'ёмам васьмігранны купал з макаўкай, над бабінцам двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку). Сцены будынку гарызантальна ашаляваныя, вуглы дэкарыраваныя дашчанымі накладкамі, якія імітуюць мураваны руст, шэраг вертыкальных дошчачак на фрызе ствараюць трыгліфы. Прамавугольныя вокны ў спрошчаных ліштвах з філёнгамі над імі. Інтэр'ер царквы зальны. Асноўнае памяшканне перакрытае васьмігранным скляпеннем. Столь бабінца і алтарнай часткі плоская. СтратаЦарква згарэла ў сакавіку 2002 года[1][2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia