Свята-Мікалаеўская царква (Калектыўная)
Спаса-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Калектыўная пабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. Помнік архітэктуры барока. ГісторыяПабудаваны Мікольскі скіт быў у 1750 годзе з цэглы на зямлі, якая належала Богаяўленскаму манастыру. Штогод да яго ладзіліся хрэсныя хады з асабліва шанаваным абразом Іверскай Маці Божай. Рэканструявана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя. АрхітэктураВырашана крыжова-купальным аб'ёмам. На перакрыжаванні двухсхільных дахаў узведзены васьмігранны драўляны светлавы барабан, накрыты самкнутым шлемападобным купалам з макаўкай, над прытворам — двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады парэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе крапаваны лучковымі нішамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia