Свята-Мікалаеўская царква (Крайск)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Крайск Лагойскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы, часткова разбурана ў Вялікую Айчыную вайну, рэканструявана пад клубную пабудову. Адкрыта ў 1990-я гг. АрхітэктураУ час рэстаўрацыі ў 1997 — 2000-я гг. (архітэктар Г. Лаўрэцкі) архітэктура храма набыла кананічную кампазіцыю: званіца-прытвор, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны шатровым дахам з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане; плоскасныя фасады члянёны 3 арачнымі праёмамі. У сілуэце будынка пануе двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная гранёным шатром з макаўкай. Архітэктурна-дэкаратыўная пластыка абмежавана фрызам-парэбрыкам, кілепадобнымі ліштвамі з калонкамі арачных праёмаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia