Свята-Мікалаеўская царква (Лаша)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лаша Гродзенскага раёна. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1862 годзе на бутавым цокалі былога прыходскага храма з дрэва разабранага свіслацкага францысканскага касцёла. Абнесена бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай без вызначанай архітэктурна-стылёвай трактоўкі. АрхітэктураДа сярэдзіны XIX стагоддзя антычная класіка ў праваслаўным царкоўным будаўніцтве саступіла месца рэтраспектыўна-рускаму стылю, таму ад пачатковага праекта будынка, складзенага павятовым камотнікам Станкевічам у чэрвені 1853 годзе ў стылі класіцызму, з калонным порцікам і строгім рытмам праёмаў, засталася толькі яго прасторавая аснова: прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана шлемападобнай галоўкай. Порцік, які планаваўся з боку галоўнага фасада, заменены амаль квадратнай у плане двух’яруснай званіцай, завершанай чатырохгранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Захаваліся асобныя элементы класіцызму: высокія прамавугольныя аконныя праёмы, дэкарыраваныя фігурнымі сандрыкамі, вуглы, умацаваныя пілястрамі, арнаментальная разьба ў дэкоры франтона. Інтэр’ерУ інтэр'еры 8 драўляных калон дзеляць аб’ём храма на 3 плоскаперакрытыя нефы, цэнтральны з якіх працягнуты ў аднапрастольную алтарную частку, адгароджаную ад малітоўнай залы іканастасам. Хоры аддзелены балюстрадай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia