Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў (Свіслач)
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў — колішні рымска-каталіцкі культавы комплекс у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Гімназічнай плошчы. Гісторыя![]() ![]() Драўляны касцёл быў пабудаваны паміж 1633 і 1654 (1666) гг., знаходзіўся пад апекай езуітаў. Рэестры 1709 і 1721 гг. даюць апісанне драўлянага храма пад 2-схільным гонтавым дахам, пасярэдзіне якога ўзвышалася вежачка-званіца з цыбулепадобнай галоўкай; у інтэр’еры на столі меўся роспіс. У 1705 г. пры касцёле гродзенская харунжая Аленай Яаннай з Агінскіх заснавала францысканскі кляштар, надзяліўшы яго 45 тыс. «золотовок», маёнткам Глядавічы і в. Індура; 7 тыс. «золотовок» падараваў лоўчы Уладзіслаў Кміта Трэмбалеўскі. У 1733 г. касцёл згадваецца ў дрэнным стане. ![]() Новы драўляны храм пабудаваны ў 1754 г. ўладальнікамі мястэчка Тышкевічамі. У 1793 г. створана парафія. Скасаваны ў 1832 г. і перададзены ў 1850-я гг. ваеннаму ведамству. У 1860-я гг. касцёл закрыты і разабраны; будаўнічы матэрыял выкарыстаны на ўзвядзенне праваслаўнага храма ў в. Лаша. Намаганні ўладальніцы маёнтка графіні Красінскай у 1905 г. пабудаваць на выкупленай зямлі мураваны храм не прынеслі вынікаў з-за пярэчання гродзенскага і брэсцкага праваслаўнага епіскапа Міхаіла. АрхітэктураКасцёл![]() ![]() Касцёл — твор народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Храм быў вырашаны прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і завяршаўся сігнатуркай. Над фасадам узвышалася двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Асіметрыю ў кампазіцыю будынка ўносіла бакавая прамавугольная сакрысція. Вертыкальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рэестры адзначаюць 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя і Св. Францішак» са старога касцёла; бакавыя алтары прысвячаліся Св. Антонію Падуанскаму і Св. Юзафу. Пералічваюцца манстранцыя «аўгсбургскай работы», пазітыў, рака Св. Антонія, 2 скульптуры Хрыста і амбон. Падлога ў храме была выкладзена мураванымі плітамі, у прэсбітэрыі — мармуровымі. Перад касцёлам стаяла шмат’ярусная званіца з гадзіннікам. КляштарЖылы корпус першапачаткова быў драўляны, уключаў трапезную, 6 келляў і 4 спальні. У 1799 г. ўжо стаяў мураваны 2-павярховы корпус з цаглянымі падлогамі і скляпеннямі; унізе знаходзіліся трапезная, кладоўка, склад і амбар. У 1817 г. дах пакрыты чарапіцай. Поводле рэестра 1721 г. кляштарны комплекс уключаў таксама фортку, шэраг гаспадарчых пабудоў, дзяцінец, агарод, могілкі са званіцай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia