Свята-Мікалаеўская царква (Лебяда)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лебяда Лідскі раён Гродзенскай вобласці. ГісторыяПабудавана каля 1870(99?) г. з цэглы. Была прыпісной да Ражджаства-Багародзіцкай царквы ў в. Голдава. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі. Інтэр’ерУ інтэр'еры апсіда і прытвор адкрыты ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным чатырох’ярусным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia