Свята-Мікалаеўская царква (Малькавічы)
Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Малькавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак. ГісторыяПершыя звесткі аб праваслаўным храме ў Малькавічах датуюцца 1865 годам. Сучасная царква ў Малькавічах у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудавана ў 1992—1994 гадах. АрхітэктураПабудавана з дрэва. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам пад вальмавымі дахамі, завершанымі ў сяродкрыжжы, над 5-граннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам 4-гранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У пачатку XXI стагоддзя абкладзена цэглай[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia