Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Слонімскі раён)

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°57′50,1″ пн. ш. 24°59′43,64″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вострава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Архітэктар невядомы
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/ostrovo_sl/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква ў в. Вострава Слонімскага раёна[1].

Гісторыя

Пабудавана на могілках у XIX стагоддзі з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.

Архітэктура

Цакрва з бок апсіды

Трохнефны храм з прыбудаванымі апсідай, бабінцам і званіцай. Асноўны аб'ём і прамавугольная ў плане апсіда накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Над ёю — васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Нізкая прыбудова да апсіды (рызніца) накрыта асобным аднасхільным дахам. Званіца прамавугольная ў плане, двух'ярусная, з шатровым завяршэннем. Бакавыя фасады з паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Архітэктурны дэкор сціплы: карнізы, паясы сухарыкі, вертыкальная шалёўка.

Інтэр'ер

У інтэр'еры васьмігранныя слупы з арачным злучэннем дзеляць прастору царквы на 3 нефы. Форма аркі выкарыстана і ў афармленні аконных праёмаў, алтарнай перагародкі, хораў.

Зноскі

  1. У крыніцах часам пазначана як царква ў в. Старая Перавалока, падрабязнасці тут

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya