Свята-Міхайлаўская царква (Дзяніскавічы)

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°43′36″ пн. ш. 26°40′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзяніскавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 20092013 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міра, 39а.

Гісторыя

У 1786 годзе была пабудавана драўляная Петра-Паўлоўская царква. У 1842 годзе стараннем князя Льва Радзівіла была пабудавана новая царква.

17 лютага 1944 года царква згарэла.

26 чэрвеня 1995 года была зарэгістравана рэлігійная грамада, першыя набажэнствы праходзілі ў часовай дамавой царкве. У 2009 годзе быў закладзены падмурак новага храма, і распачалося будаўніцтва новага мураванага храма. 1 чэрвеня 2013 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецскім Стэфанам быў асвячоны новы храм[1][2].

Зноскі

  1. Ганцевичское благочиние(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.
  2. Приход храма Святого Архангела Михаила д.Денисковичи Ганцевичского района
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya