Свята-Міхайлаўская царква (Струга)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Струга Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва. АрхітэктураТвор народнай архітэктуры. Вырашана кубападобным зрубам малітоўнай залы, да якога далучаны працяглы прамавугольны ў плане зруб аб'яднаных бабінца і прытвора, пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Над прытворам узведзена двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Пакаты чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны васьмігранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход нетрадыцыйна размешчаны з боку прытвора і вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Франтальны фасад расчлянёны ў 2 ярусы прамавугольнымі аконнымі праёмамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia