Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы)
Свята-Пакроўская царква — драўляная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1801 г. з дрэва на сродкі прыхаджан[1]. Знаходзіцца ў в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння, помнік драўлянага дойлідства[2]. Архітэктура![]() Драўляная царква пабудавана ў 1801 г. ў цэнтры вёскі на штучным насыпе на высокім бутавым фундаменце. У 1856 г. капітальна адрамантавана на сродкі ўладальніка маёнтка князя Радзівіла, рэканструявана ў пачатку 20 ст. Крыжовая ў плане, трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане бабінец са званіцай над ім, купалападобны асноўны аб'ём і апсіда з бакавымі прыбудовамі. Двухярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан асноўнага аб'ёму, вальмавы дах апсіды, двухсхільны ганак галоўнага ўвахода завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных шыйках[2]. Інтэр'ерУ інтэр'еры плоская столь і светлавы барабан апіраюцца на сцены з дапамогай скляпеністых ветразяў. Апсіда вылучана шырокім прасветам і невысокім 1-ярусным іканастасам на 7 абразоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia