Свята-Пакроўская царква (Бершты)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бершты (Шчучынскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1816 г. з дрэва, адрамантавана ў 1866—1867 гг. Адкрыта ў 1988—1990 гг. У 1866 г. прыхаджане ў памяць аб цудоўным уратаванні імператара Аляксандра II ад замаху на яго жыццё сабралі грошы на набыццё абраза «Святы Аляксандр Неўскі»[1]. АрхітэктураПрамавугольны ў плане зруб і чатырохгранная нізкая апсіда накрыты асобнымі вальмавымі дахамі. У трапецападобны франтон фасада ўбудавана чацверыковая шатровая вежачка-званіца, над вальмай даху — цыбулепадобны купалок на васьміграннай шыі. Гарызантальна ашаляваныя (цокальная частка-вертыкальна) бакавыя фасады арытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і брусамі-сцяжкамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia