Свята-Пакроўская царква (Бушыкі)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў другой палове 18 ст. на ўзгорку на ўскраіне вёскі з цэглы, пагост акаймаваны бутавай агароджай. Рэканструявана ў 19 ст. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай. Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і парнымі пілястрамі ў прасценках, апярэзаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia