Свята-Пакроўская царква (Бярозавічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бярозавічы (Пінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў 1878 г. з дрэва. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураЦарква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй — кубападобныя зрубы прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавымі рызніцамі. Цэнтральны зруб накрыты чатырохсхільным пакатым дахам, завершаным па цэнтры двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Дахі прытвора і апсіды двухсхільныя. Над прытворам узвышаецца званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны разьбой па дрэве. Маецца абраз другой паловы 17 — 18 стст. «Узнясенне». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia