Свята-Пакроўская царква (Вясея)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Пакроўская,1. Гісторыя1 ліпеня 1993 года пачалося будаўніцтва храма. У красавіку 1998 года быў прызначаны першы пробашч — іерэй Вячаслаў Шолах. У ліпені 2004 года настаяцелем быў прызначаны іерэй Генадзь Станкевіч. 4 лютага 2007 года храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1]. АрхітэктураПабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Да малітоўнай кубападобнай залы далучаны бакавыя прыдзелы. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 4-гранным ярусам малітоўнай залы і над шатром 8-граннай званіцы. Са старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны какошнікавы фрыз, вокны-трафорыумы, шырынкавыя лапаткі, ганак-рундук. Архітэктурная каларыстыка заснавана на спалучэнні чырвонага фона цаглянай муроўкі сцен і сілікатнай выкладкі элементаў архітэктурнага дэкору[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia